Горад

Працягнуць справу бабулі: унук Наталлі Канюк з многімi гродзенцамі папоўніў батанічны сад новымі раслінамі

Школьнікі, настаўнікі, гісторыкі і проста гараджане розных узростаў у пятніцу, 7 красавіка, прыйшлі ў парк Жылібера каб высадзіць чарговую партыю раслін і хмызнякоў у батанічным садзе, якім займалася краязнаўца Наталля Канюк. Яна памерла ў пачатку 2017 года.

Сем раслін: дрэвападобны півон, дзве скумпii, рабiнiя, карагана дрэвападобная, лапчатка, а таксама японскi cпірэй, папоўнілі калекцыю сада. Але гэта толькі малая частка са спісу Наталлі Канюк ды самога Жылібера, які ствараў тут першы сад яшчэ ў XVIII стагоддзі.

Гарадскія ўлады, проста гараджане і шэраг прадпрыемстваў зацікаўлены ў адраджэнні сада. Плануецца яго пашырэнне, у бліжэйшых планах высадка чарговых раслін і дрэў. Ёсць верагоднасць, што ўжо восенню ў садзе з’явіцца і свая расліна — жылiберац. Зараз ідуць яе пошукі, у будучыні расліна стане сімвалам саду.

Школьнікі садзяць дрэвападобны півон
Сябры Наталлі Канюк занепакоеныя тым, што ў садзе няма камер відэаназірання, хоць гэтае пытанне нібыта разгледзелі ў гарвыканкаме яшчэ ў пачатку 2016 года. Ужо цяпер у садзе шмат рэдкіх і дарагіх раслін, за якімі час ад часу даглядаюць толькi супрацоўнікі Зелянбуда.

Унук Наталлі Канюк Яўген вучыцца ў школе № 8, якая будзе прыглядаць за батанічным садам. Сам 11-гадовы Яўген распавядае, што мае цікавасць да справы бабулі.

«Мы з ёй шмат шпацыравалі па горадзе, у тым ліку і па парку, і яна распавядала пра легендарны батанічны сад, які быў калісьцi ў Гродне. Яна хацела яго адрадзіць, чым уласна і займалася многiя гады. Я таксама люблю гісторыю і біялогію, планую займацца гэтым садам і буду даглядаць яго».

Унук Наталлі Канюк Яўген высаджвае новы хмызняк у батанічным садзе
Наталля Канюк больш за пяць гадоў займалася адраджэннем батанічнага саду, які калісьці стварыў Жан Эмануэль Жылібер. За гэтыя гады ў парку з’явілася больш за 70 новых відаў раслін. Збіраць калекцыю Наталлі Рыгораўне дапамагалі спецыялісты з розных гарадоў і краін. У пустым будынку былой медыцынскай акадэміі Жылібера яна марыла адкрыць краму-зялярню, аранжарэю, лабараторыю і музей мецэната. Побач з будынкам хацела пасадзіць аптэкарскі агарод, якім зоймуцца студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта. Акрамя таго, Наталля Рыгораўна намалявала эскіз помніка Жылібера, які мог бы ўпрыгожыць панадворак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025