Некалькі дзясяткаў гродзенцаў сабраліся ў чацвер 6 красавіка ў гандлёвым цэнтры OldCity каб адзначыць Сусветны дзень настольнага тэніса. Ініцыятарамі выступілі Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі СДЮШАР імя Сапегi.
Прысутным паказалі відэа-прэзентацыю пра гісторыю настольнага тэніса, пасля для ўсіх жадаючых прайшлі майстар-класы і конкурсы.
«Пачынаючы з 2015 года міжнародная федэрацыя настольнага тэніса зацвердзіла 6 красавіка днём настольнага тэніса. Мы вырашылі не адставаць ад сусветнага руху і паказаць гродзенцам, якія ў нас у горадзе і вобласці ёсць спартсмены. Дзякуй кіраўніцтву OldCity, што пайшлі нам на сустрэчу і далі пляцоўку. Там мы выставілі каля 20 нашых гульцоў, якія правялі майстар-класы, а таксама згулялі з усімі жадаючымі», — распавёў трэнер-выкладчык па настольным тэнісе СДЮШАР iмя Сапегi Багдан Загiдулiн.
У сярэднім пастаянна настольным тэнісам у Гродне займаецца каля 200 чалавек. Восенню 2017 года аматары гэтага спорту плануюць правесці ў Гродне адкрыты Кубак для аматараў і прафесіяналаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…