Лета ў красавіку: у Гродне і Ваўкавыску абноўлены тэмпературныя рэкорды дня

У нядзелю, 2 красавіка, ва ўсіх абластных цэнтрах і сталіцы Беларусі былі пабіты тэмпературныя рэкорды дня.

Як піша БелаПАН, спасылаючыся на інфармацыю meteoinfo.by, hmc.by і pogoda.by, у Мінску паветра прагрэлася да 22,2 градуса (было 19,3 у 1990 годзе), у Брэсце — да 23,7 (22,7 у 1990 годзе), Віцебску — да 20,6 (15,8 у 1999 годзе), Гомелі - да 22,1 (20,6 у 1990 годзе), Гродне — да 22,6 (21,1 у 1990 годзе), Магілёве — да 21,8 (19,2 у 1990 годзе). Пры гэтым напярэдадні ў Віцебску было ўсяго плюс 3,5 градуса, у Магілёве — 4,8, — 6,8 Гомелі.

Самаым цёплым месцам аказаліся Васілевічы (Гомельская вобласць) — плюс 23,9 градусы (ранейшы максімум — 21,6 ў 1990 год). Рэкорд дня ў маштабах усёй краіны выстаяў (24,4 градуса 2 красавіка 1990 года ў Мазыры, Гомельская вобласць).

У Гродзенскай вобласці, акрамя абластнога цэнтра, дзённы максімум тэмператур былі абноўлены яшчэ ў Ваўкавыску. Тэрмометр зафіксаваў тут 22 градусы вышэй за нуль.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025