ДТЗ адбылося ў суботу 1 красавіка, прыблізна ў 16.00. Якім чынам Audi «заскочыла» на капот Volkswagen, супрацоўнікі ДАІ сказаць пакуль не могуць — ідзе праверка.
Як паведамляе autogrodno.by, парушэнне правілаў праезду кальца на праспекце Касманаўтаў - не рэдкасць. Верагодна, удзельнікі ДТЗ рухаліся па кальцы ў суседніх палосах: Audi па ўнутранай паласе, а VW — у сярэдняй. На з’ездзе ў бок вуліцы Шчорса VW працягнуў рух па кальцы, а Audi паспрабавала выехаць з кальца, перасякаючы траекторыю VW. У выніку VW прыціснуў Audi і выштурхнуў да астраўка бяспекі, дзе Audi ўперлася ў бардзюр і «заскочыла» на капот «Пасата». Калі б хуткасці былі вышэй, Audi магла б легчы на дах.
На месца ДТЗ прыбыла хуткая дапамога. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтамабіль медыкаў адвялі толькі падлетка, але з ім усё ў парадку.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…