На Савецкай плошчы падчас рамонтных работ будаўнічая брыгада натыкнулася на невядомы раней падземны ход. Відавочцы паведамляюць, што будаўнікам удалося прайсці па старым ходзе каля 20 метраў. На месцы знаходкі працуюць археолагі і гісторыкі. Міліцыя ачапіла тэрыторыю.
Гісторык Мечыслаў С. адзначае, што будаўнікі натыкнуліся на падвалы гродзенскай ратушы, якая пасля апошняй вайны была знішчана.
«Я ўпэўнены, што гэта падвалы ратушы, тут нават не трэба глядзець старыя карты. Мяне здзіўляе адно, што ход вельмі доўгі. Да прыезду міліцыі мне ўдалося там пабываць. Ён у добрым стане і вядзе ў кірунку, дзе стаяў раней палац Радзівілаў. Неверагодна, але пасля разбуральнай вайны, а таксама рамонтных работ на плошчы, ход захаваўся ў добрым стане. Там жа маецца некалькі пакояў, але што там, мне не ўдалося даведацца. Было б добра, каб гарадскія ўлады не закопвалі гэты падземны ход. Прыкладам можа паслужыць Кракаў і яго старыя падвалы, якія карыстаюцца попытам у турыстаў», — распавёў гісторык Hrodna.life.
У Гродзенскім гарвыканкаме распавялі, што паспешных рашэнняў ніхто пакуль не хоча рабіць, перш за ўсё падземны ход трэба абследаваць.
З.Ы. Паважаныя чытачы, звярніце ўвагу на каляндар.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…