Фатограф адной з гродзенскіх дзяржаўных газет у час экскурсіі па Новым замку стаў ахвярай «агрэсіўнага» экспаната. Калі ён вырашыў памацаць зубы ў роце пудзіла вялікага белага мядзведзя, сківіцы жывёлы нечакана сціснуліся. Цяпер Віталь Д. не зможа бліжэйшыя два месяцы націскаць на кнопку свайго Nikon.
Мядзведзь адгрыз фатографу два пальцы, але іх аператыўна прышылі хірургі абласнога шпіталя. Неўзабаве хлопец зможа вярнуцца да працы, бо ў яго засталася некранутай левая рука.
Пудзіла мядзведзя выстаўляецца ў замку больш за год. Раней падобнага не адбывалася. Гродзенскі таксідэрміст Станіслаў Ж. лічыць, што здарэнне можа быць звязана з раптоўным скачком тэмператур. У дзень здарэння, 1 красавіка, тэмпература паветра сапраўды істотна вырасла. З яго словаў, гэта можа спрычыніцца да паслаблення неякасна замацаваных элементаў пудзіла. Акурат так і мог мядзведзь «укусіць» фатографа.
З.Ы. Паважаныя чытачы, раім звярнуць увагу на каляндар.
[irp posts="17 337″ name="Белы і пухнаты «скарб» захоўваюць у гродзенскім музеі"]