Заявіцца ў якасці вядучага майстар-класа альбо трэнінга можа кожны, хто мае цікавыя адукацыйна-асветніцкія ідэі. Увосень удзел у працы Майстэрняў узяло звыш ста ўдзельнікаў і выкладчыкаў. Прыём заявак на майскія Майстэрні ідзе ўжо зараз, паведамляе Студыя карысных кампетэнцый, арганізатар Майстэрняў.
Майстэрні — як гэта працуе?
У адзін дзень, на некалькіх пляцоўках горада паралельна праходзяць некалькі майстар-класаў, прэзентацый, лекцый, трэнінгаў працягласцю да 2 гадзін. Заняткі накіраваны на атрыманне новых ведаў і кампетенцый, якія спрыяюць самарэалізацыі чалавека, выпрацоўцы і прасоўванню грамадска-карысных ідэяў.
Колькасць і тэмы мастар-класаў залежаць ад прапаноў тых, хто заявіцца ў якасці вядучага.
Майстэрні - як гэта пачалося?
Праграма «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» пачала сваю дзейнасць у сярэдзіне 2016 г.
У верасні, кастрычніку і лістападзе адбыліся тры Майстэрні, падчас якіх было праведзена 20 розных заняткаў на самыя розныя тэмы — экалогія, інфаграфіка, журналістыка, псіхалогія, адукацыя і іншыя.
Майстэрні - як стаць удзельнікам?
Вы можаце стаць удзельнікам Майстэрняў у якасці слухача, вядучага аальбо ў абодвух ролях!
Калі Вы эксперт у пэўнай тэме, хочаце і гатовы перадаваць свае веды і ўменні іншым — запоўніце, калі ласка, да 16 красавіка заяўку!
Мы абярэм самыя цікавыя з прапанаваных патэнцыйнымі выкладчыкамі тэмы і на іх аснове складзем праграму травеньскіх Майстэрняў, якая будзе апублікаваная на нашым сайце пасля 22 красавіка.
[irp posts="897″ name="Карысна тут і цяпер: выкладчыкі «Гарадзенскіх майстэрняў ведаў» пра ўражанні ад заняткаў"]
Удзел у занятках у межах Майстэрняў будзе бясплатным.
Арганізатарам «Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў» з’яўляецца Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».