Гродзенскі філіял Парку высокіх тэхналогій 31 сакавіка наведаў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. Яго пазнаёмілі з дзейнасцю парку, таксама ён пагутарыў з прадстаўнікамі IT-кампаній.
[the_ad id="16 085"]
Афіцыйнага адкрыцця ПВТ яшчэ не было, але ён ужо працуе амаль на ўсю моц. Дырэктар гродзенскага фiлiала Юрый Вайтукевiч распавёў мiнiстру, што ў сакавіку ў іх ужо не было свабодных месцаў для арэнды.
«Працаваць ПВТ у Гродне пачаў з 1 лістапада 2016 года, але ўрачыстага адкрыцця яшчэ не было, хочацца каб усе ўвайшлі ў працу і тады можна запрашаць гасцей. Зараз заключаны дамовы арэнды з пяццю кампаніямі, месцаў вольных для арэнды ў нас ужо няма, гэта радуе. Памяшканне для каворкiнгу таксама карыстаецца попытам».
[irp posts="7974″ name="Адкрыццё філіяла Парку высокіх тэхналогій у Гродне адкладаецца з-за будаўнічых праблем"]
На сустрэчы з прадстаўнікамі IT-кампаній міністр пажадаў спецыялістам працаваць на карысць краіны і ствараць праграмы і розныя дадаткі для сваіх, а не толькі прадаваць за мяжу.
«Ідучы на лічбавую эканоміку ўнутры дзяржавы, вядома, што нашы кампаніі павiнны над гэтым працаваць. А то прыязджае Кітай, Карэя, але мы ж маем такую магутную базу, такую як ПВТ у Мінску і Гродне, чаму ж не пачаць рабіць праграмны прадукт для розных галін эканомікі, для розных відаў дзейнасці і ў цэлым для ўрада», — адзначыў міністр.
Спецыялісты далі зразумець, што робяць усё па магчымасці, але ў іх заказаў больш з іншых краін і там яны складаюць сур’ёзную канкурэнцыю.
[irp posts="14 044″ name="Гродзенец Валерый Цапкала вызвалены з пасады дырэктара Парку высокіх тэхналогій"]
Дырэктар кампаніі «ІнтэксСофт» у Гродне Алег Мяскоўскi распавёў, што яго кампанія, якая складаецца з 80 чалавек, больш за ўсё спецыялізуюцца на рынку Германіі. Але галоўная місія іх у тым, што яны выконваюць мэту ПВТ — даюць магчымасць дасягнуць вяршыняў маладым беларускiм спецыялістам, а таксама даюць магчымасць працаўладкавання на радзiме.
На сённяшні дзень сярэдні заробак у кампаній, якія ўваходзяць у ПВТ, складае каля 2000 долараў.
Дырэктар ПВТ у Гродне распавёў міністру, што гродзенскі філіял цесна працуе з мясцовым універсітэтам імя Купалы. Нядаўна прайшла серыя прэзентацый ПВТ для студэнтаў Аграрнага ўніверсітэта, у планах кіраўніцтва парку пагутарыць і з прадстаўнікамі медуніверсітэта.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…