Раніцай у пятніцу 31 сакавіка гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў вярнуў бронзавую скульптуру жабкі-падарожніцы на яе месца ля турысцка-інфармацыйнага цэнтра на вулiцы Ажэшкi. Побач з ёй усталявалі невялікі куфэрак, куды гараджане і госці горада змогуць кідаць манеты на ўдачу.
[the_ad id="16 085"]
Аўтар дэмантаваў сваю працу ў канцы студзеня, каб аднавіць скрадзены ў канцы лета элемент — катомку за спіной, а таксама зрабіць маленькі куфэрак.
На працу ў майстра сышло два месяцы.
«Шкода скульптуры нанеслі нязначную. Але сам працэс аднаўлення — ужо іншая справа, — кажа Уладзімір Панцялееў. — Трэба было асобна адліць торбачку, зняць жабку, прымерыць, прымацаваць. Будзем спадзявацца, што ў будучыні больш крадзяжоў не будзе.
Да скульптуры мы дадалі куфэрак. Калі мы дэмантавалі скульптуру, то пад ёй знайшлі шмат грошай: і папяровых, і манет. I ўжо тады ўзнікла ідэя, каб гараджане і госці кідалі грошы ў адмысловы куфэрак».
Грошы з куфэрка будуць ісці на развіццё цэнтра, а таксама на відэакамеру, якая будзе ў будучыні будзе сачыць за скульптура. Плануецца, што куфэрак будуць адкрываць раз на тыдзень.
Бронзавая жабка-падарожніца з катомкай за плячыма і компасам была ўсталяваная на Ажэшкі ля турысцка-інфармацыйнага цэнтра ў 2009 годзе. Паўмятровая бронзавая скульптура вагой у 40 кг задумвалася як сімвал турыстычнага Гродна.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…