Каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Гродне Сяргея Верамеенку, які меўся вызваліцца пасля 15 сутак арышту за ўдзел у Маршы недармаедаў, 29 сакавіка на выхадзе з ІЧУ спрабавалі скрасці невядомыя, паведамляе афіцыйны сайт аргкамітэта БХД.
За брамай ІЧУ яго пасадзілі ў машыну людзі ў цывільным, якія не прадставіліся і не мелі з сабой ніякіх дакументаў. Яны сказалі, што вывязуць яго за браму і там адпусцяць, але за брамай машына пачала набіраць хуткасць. Людзі, якія прыйшлі сустрэць актывіста, пачалі яе даганяць. На светлафоры Сяргей Верамеенка паспрабаваў выскачыць з машыны, але яго схапілі і пачалі душыць, ад чаго засталіся сінякі. Актывісты на сваіх машынах здолелі дагнаць аўтамабіль, заблакаваць яго і вызваліць каардынатара БХД.
Актывісты адправіліся ў РАУС каб напісаць заявы на выкраданне Сяргея Верамеенкі і нанясенне яму цялесных пашкоджанняў.
«Мы патрабуем спынення рэпрэсій, выканная закону і прыцягнення да адказнасці людзей, якія яго парушаюць. Шуневіча — у адстаўку», — адзначыла лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…