Пенсіянерка 1928 года нараджэння з Гродна памерла пасля “лячэбнага” масажу і гімнастыкі. Паслугу сталай жанчыне аказваў чалавек без ліцэнзіі на медычную дзейнасць, паведамляе прэсавая служба УУС Гродна.

Пасля гэтых маніпуляцый састарэлая жанчына адчула сябе значна горш, трапіла ў шпіталь і неўзабаве памерла. Па заключэнні судмедэксперта, ёй былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні (а менавіта некалькі закрытых пераломаў), якія і прывялі да трагічнага зыходу.

У дачыненні да мужчыны, мясцовага жыхара 1980-га года нараджэння, які аказаў медыцынскую паслугу, не маючы на тое адпаведных правоў, распачата крымінальная справа па ч.2 ст.335 КК РБ, санкцыі якой прадугледжваюць пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы