Мітынг 25 сакавіка 2017 у Каложскім парку
У Гродне 25 сакавіка ўпершыню за 15 гадоў прайшла дазволеная ўладамі акцыя на Дзень Волі. Гарадскія ўлады дазволілі адзначыць у Каложскім парку 99-годдзе ўтварэння БНР. Наведала мерапрыемства каля 200 чалавек, усё прайшло без затрыманняў.
[the_ad id="16 085"]
Заяўка на правядзеньне мітынгу ў Дзень Волі была пададзеная 10 сакавіка ў час правядзення круглага стала паміж уладай і дэмакратычнымі актывістамі. Заяўнікам выступiў гродзенскі актывіст кампаніі «Гавары праўду» Дзмітрый Бандарчук.
[irp posts="16 724″ name="АНЛАЙН: У Гродне прайшла дазволеная акцыя з нагоды Дня Волі"]
За 2,5 гадзіны акцыі гараджанам распавялі пра гісторыю свята, паднялі набалелыя тэмы, прынялі рэзалюцыю да Гродзенскага гарвыканкама, патрабавалi ад уладаў спыніць пераслед актывістаў і журналістаў, спыніць прапаганду ў дзяржаўных СМІ і вызваліць арыштаваных. У канцы акцыi гродзенцы прачыталі гімн БНР.
На мітынгу кожны жадаючы мог падысці да рупара і выступіць перад людзьмі. Некалькі гродзенцаў скарысталіся гэтым шанцам і выказаліся аб набалелым.
«У Гродне ўсё прайшло добра. Вынікам гэтага мерапрыемства стала рэзалюцыя, якую падтрымалі амаль усе прысутныя на мітынгу. Яе мы ўжо перадалі ў гарвыканкам. Мы спадзяемся, што акцыі ў Гродне і Брэсце стануць прыкладам для ўсёй краіны, таму што прысутныя паказалі прыклад арганізаванасці, правялі ўсё без парушэнняў фармату, а таксама сабралі грошы на аплату ўсіх паслуг, неабходных для мітынгу. Сабралі нават больш: рэшту грошай адправім людзям, якія цяпер на сутках», - распавёў арганізатар акцыі Дзмітрый Бандарчук.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…