Уладальнік «Контэ Спа» Валянцін Байко — 12-ы ў спісе самых уплывовых бізнесменаў Беларусі

Старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў «Контэ Спа» Валянцін Байко і яго брат Дзмітрый (намеснік гендырэктара «Контэ Спа») чарговы раз трапілі ў спіс самых уплывовых і паспяховых беларускіх бізнесменаў. Гродзенцы палепшылі свой вынік на сем пазіцый, але ў топ-10, у якім былі ў 2013 годзе, пакуль не вярнуліся.

Браты Байко займаюць 12 і 13 месцы ў рэйтынгу 2017 года. Спіс штогод складае выданне «Ежедневник». Год Байко яны былі на 19−20 месцах.

Сям’я Байко кантралюе не толькі самую вядомую сваю фірму «Контэ Спа» (панчохі, шкарпэткі, бялізна), але і Брэсцкі панчошны камбінат, Будаўнічае ўпраўленне № 2 (яму належыць ГЦ OldCity), сетку крамаў касметыкі і бытавой хіміі Optima, клубы і кавярні Метро, База і Basta Pasta, Тураўскі малочны камбінат разам з гаспадаркай у Жыткавіцкім раёне. Таксама Байко будуе ў Гродне за польскія крэдытныя грошы самы буйны ў Беларусі гандлёва-забаўляльны цэнтр Trinity.

[irp posts="7509″ name="Уласнік Контэ Спа" Валянцін Байко атрымаў кантроль над італьянскімі сырамі"]

«Контэ Спа» за апошнія гады ператварылася ў аднаго з найбуйнейшых дэвелопераў Беларусі. Па стане на 2016 год у партфоліа кампаній, звязаных з братамі Байко і іх партнёрамі, уваходзіла звыш 40 аб’ектаў нерухомасці.

Байко ў бізнесе з 1992 года. Зараз ён член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі, член Савета папячыцеляў гімназіі № 1 Гродна, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускай федэрацыі веславання, ганаровы консул Украіны ў Гродне. У 2016 годзе перамог у беларускім этапе конкурса EY «Прадпрымальнік года».

Захапляецца ёгай, перакананы вегетарыянец. Спачатку адмовіўся ад свініны, ялавічыны і чырвоных гатункаў мяса, стаў менш ёсць птушкі, потым паступова адмовіўся ад рыбы, малака і малочных прадуктаў. Аснова яго рацыёну зараз — садавіна, гародніна, злакі, кашы і крупы. Паводле яго слоў, задумацца пра якасць харчавання яго прымусіла смерць ад анкалагічнага захворвання ў 43 гады супрацоўніка, які ўзначальваў дачку Контэ Спа ў Кіеве.

Падзяліцца
Меткі: бізнес

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025