Менш трох тыдняў застаецца да пачатку сезона па амерыканскім футболе ў Беларусі, у якім прымаюць удзел і гродзенскія «Варвары». Каманда Аляксея Серабракова зараз узмоцнена рыхтуецца да будучых гульняў і будуе планы на новы сезон. Hrodna.life пабываў на адной з трэніровак «Варвараў» і даведаўся, чым яны пацешаць гродзенцаў у гэтым годзе.
Як і летась, у хлопцаў падрыхтоўка праходзіць на штучным газоне ЦСК «Нёман». Па ранейшаму за арэнду поля футбалісты плацяць са сваёй кішэнi. Са слоў галоўнага трэнера, арэнда не такая ўжо і вялікая.
«Адна трэніроўка абыходзіцца нам у 30−35 рублёў. Трэніровак у сярэднім 10 у месяц. Адзначу, што гэта вельмі разумная цана за поле. Спадзяюся, з манежам будзе гэтак жа, бо мы таксама хочам у цёплых і добрых умовах трэніравацца», — кажа Аляксей Серабракоў.
Арганізацыя хатняй гульні абыходзіцца футбалістам прыкладна ў $ 500, а вось вывезці каманду за мяжу — каля $ 700. Усё гэта аплачваецца з кішэняў гульцоў. Горад у мінулым годзе дапамагаў спартсменам толькі з размяшчэннем афіш. «Варвары» спадзяюцца, што гэтая традыцыя захаваецца.
У цэлым, справы ў каманды ідуць яўна лепш, чым раней. У кагосьцi ўжо за плячыма нядрэнны гульнявы і трэніровачны вопыт — гэтыя людзі могуць падказваць пачаткоўцам, якія сёлета ідуць з актыўнасцю.
Пачынаюць сезон «Варвары» 8 красавіка ў 15:00 на штучным полі ЦСК «Нёман». Уваход будзе вольны. Грозенцы будуць гуляць з мiнскiмi «Ласямi». Першую палову сезона гродзенцы правядуць у Кубку Монтэ Кларка. КМК — гэта міжнародны турнір з 10 камандамі удзельнікамі з 5 розных краін. У рэгулярным сезоне згуляюць 4 гульні (2 дома, 2 выезды). Дома «Варвары» прымуць «Ласёў» (Мінск) і «Паганцаў» (Мінск). Выезды будуць у Кіеў да «Рэбелс» і ў Брэст да «Вартавых». Пасля будзе плэй-оф. Восенню ў каманды запланаваны ўдзел у Кубку РБ.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…