У гродзенскім манежы ў нядзелю, 19 сакавіка, «Нёман» правёў чарговы таварыскі матч. Супернікам каманды Ігара Кавалевіча быў прадстаўнік Вышэйшай Лігі - ФК «Крумкачы». Сустрэча скончылася мінімальнай перамогай гродзенцаў.
Каманды правялі роўны паядынак, дзе максімальна задзейнічалі сваіх футбалістаў. Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч акрамя ўсіх падпісаных гульцоў даў магчымасць праявіць сябе і двум абаронцам, якія знаходзяцца на праглядзе: камерунцу Жан-Патрык Абуна і грузінцу Георгію Кантара.
Адзіны мяч у матчы з «Крумкачамi» забіў Раман Лакціёнаў. Зрабіў гэта футбаліст у самым канцы першага тайма, абыграўшы ў выхадзе адзін на адзін галкіпера гасцей. Забівалі гродзенцы і ў другім тайме, але суддзя ў атацы «Нёмана» ўгледзеў афсайд. У цэлым жоўта-зялёныя правялі добры паядынак і не далі суперніку паразіць свае вароты. Можна адзначыць актыўную гульню на флангу Яроцкага і лінію абароны.
Курганскі (Жураў, 46), Пол Ралан (Яблонскі, 64), Кантарыя (Наско, 60), Зубкоў (Лявіцкі, 85), Анюкевіч (Абуна, 46), Якімаў (Клімовіч, 55), Савасцьянаў (Горбач, 72), Савіцкі (Ляшко, 74), Жукоўскі (Кавалёнак, 80), Яроцкі (Бомбель, 63), Лакціёнаў (Канцавы, 66).
«Падрыхтоўка да сезону ў нас ідзе добра, на дадзеным этапе я задаволены. У нас яшчэ ёсць два тыдні падрыхтоўкі, за гэты час сустрэнемся з літоўскім» Тракаем" і, магчыма, яшчэ з кім-небудзь. Паступова ў нас вымалёўваецца касцяк, хутка ў гульню ўключацца Рудзік і Верхаўцоў. Магу сказаць, што задаволены падрыхтоўкай ды стаўленнем хлопцаў", — дадаў Кавалевiч.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…