Фота: Ірына Новік
У Гродне мінулыя выходныя сталі рэкорднымі па колькасці бязвізавых турыстаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Таццяна Лідзяева.
За мінулыя выхадныя Гродна наведалі звыш 600 бязвізавых турыстаў. Гэта рэкордны паказчык за час увядзення бязвізавага рэжыму для наведвання абласнога цэнтра і яго ваколіц.
«З надыходам вясны адзначаем рост колькасці турыстаў. Дзве апошнія суботы ў складзе турыстычных груп і індывідуальных турыстаў Гродна наведвалі па 350−400 замежных турыстаў, якія скарысталіся правам бязвізавага ўезду», — адзначыла Таццяна Лідзяева. Яна падкрэсліла, што з канца кастрычніка 2016 года Гродна і наваколлі наведалі звыш 5,8 тыс. бязвізавых турыстаў. Большасць з іх — грамадзяне Літвы. Таксама карыстаюцца папулярнасцю турыстычныя паездкі ў Гродна ў палякаў, латвійцаў і немцаў. Усяго ж Гродна з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму наведалі грамадзяне 32 краін свету.
[irp posts="6400″ name="Падарожнік з Бразіліі ў Гродне: Я ўяўляў сабе Беларусь нейкай забытай савецкай краінай""]
«Гродзенскі кірунак становіцца ўсё папулярней у літоўскіх турыстаў. Усё большую зацікаўленасць выказваюць і тураператары з суседняй краіны. Для знаёмства з патэнцыялам Гродна і наваколля 25 і 26 сакавіка арганізуем для кіраўнікоў турыстычных фірмаў і экскурсаводаў з Літвы рэкламны тур», — сказала Таццяна Лідзяева. У праграме тура наведванне ўсіх гарадскіх музеяў, як самых буйных, так і невялікіх, іншыя важныя для турыстаў аб’екты. Аналагічныя туры для прадстаўнікоў турфірмаў з-за мяжы плануецца правесці перад пачаткам актыўнага сезону не толькі па Гродне, але і па тэрыторыі раёна, а таксама непасрэдна па Аўгустоўскім канале і наваколлі.
[irp posts="10 283″ name="Гродна для турыстаў: не-галоўныя музеі горада, якія варта наведаць"]
Бязвізавы рэжым у парку «Аўгустоўскі канал», уключаючы Гродна і наваколлі, дзейнічае з 26 кастрычніка. Без візы госці могуць трапіць на тэрмін да 5 сутак на тэрыторыю парку і прылеглыя населеныя пункты Гожскага, Капцёўскага, Адэльскага, Падлабенскага, Сапоцкінскага сельскіх саветаў Гродзенскага раёна і горад Гродна.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…