Адукацыйны праект «BrainHUB» пройдзе ў Гродне

1−2 красавіка ў Гродне пройдзе адукацыйны каворкінг праект «BrainHUB». Тэмы двухдзённых інтэнсіваў: моладзевае прадпрымальніцтва і бізнэс-ініцыятывы, лакальныя супольнасці; стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў; праца і прасоўванне ў сацыяльных медыя.

Што такое «BrainHUB»?

Гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) у невялікай суполцы людзей з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу па фармаванні і рэалізацыі ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў «BrainHUB».

Удзельнікі праекта змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама артымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і мэнэджменту, маркетынга, грамадзянскай журналістыкі. Акрамя таго, істотным складнікам удзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі праекта змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе праекта, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў «BrainHUB».

Хто лектары?

Лектарамі гродзенскага «BrainHUB» будуць: прадпрымальнік і кіраўнік праекта Deal.by Максім Марыніч; сузаснавальнік «LPC Group» і «BALKI Project», выкладчык Інстытута IBA па курсу Growth Hacking Дзяніс Лазарэнкаў; эксперт у галіне SMM і сузаснавальнік digital-агенцыі «UFOX» Аляксей Купрэяў, даследчыца крэатыўнай эканомікі і сузаснавательніца «BALKI Project» Маргарыта Лазарэнкава, сузаснавальнік праекта «МазгаБойня» Аляксандр Ханін.

Удзел у праграме абсалютна бясплатны, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраныя па заяўках. Зарэгістравацца можна да 29 сакавіка ўключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).

Форма рэгістрацыі: http://goo.gl/forms/OBN01GZEqP

[irp posts="755″ name=""Спеўны сход" таксама пачынаўся з ідэі". Сяргей Доўгушаў заспяваў з удзельнікамі BrainHUB у Гродне"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024