У Гродне міліцыя аператыўна затрымала забойцу

Злачынства адбылося на вуліцы Мендзялеева ранiцай у пятніцу 17 сакавіка. Мужчына здзейсніў забойства жанчыны і ўцёк. Міліцыя шукала яго ў раёне вуліц Мендзялеева, Пралетарскай і Касманаўтаў ды здолела аператыўна затрымаць.

Зараз следчы камітэт працуе ў двары дома па вуліцы Мендзялеева 39/1, дзе знайшлі цела жанчыны.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, раніцай у міліцыю звярнуўся жыхар аднаго з дамоў па вуліцы Мендзялеева горада Гродна і паведаміў, што праз акно бачыў, як у двары мужчына б’е жанчыну. Праз пару хвілін пры паўторным званку ён распавёў, што падазраваны схаваўся, а прадстаўніца слабага полу не падае прыкмет жыцця.

У гэты час супрацоўнікамі органаў унутраных спраў ужо былі арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы па затрыманні падазраванага, прыкметы якога паведамілі двое суседзяў, першапачаткова якія збіраліся абясшкодзіць яго самастойна, але не рызыкнулі гэта зрабіць з-за існуючага ў зламысніка нажа, які ён некалькі разоў дэманстраваў, пагражаючы адправіць людзей на той свет.

Раён пошуку быў аператыўна перакрыт міліцыянтамі, а падазраванага на вуліцы Азёрская шаша затрымаў участковы інспектар Гродзенскага РАУС разам з курсантам Акадэміі.

«Устаноўлена, што ў падазраванага 1980-га года нараджэння з жанчынай склаліся асабістыя непрыязныя адносіны. Зламыснік яе падпільнаваў, калі яна выходзіла з хаты. Спачатку збіў, а потым пры дапамозе нажа пазбавіў жыцця. Затрыманы пакутуе на псіхічнае захворванне. Па артыкуле „забойства“ ўзбуджаная крымінальная справа», - распавёў начальнік Кастрычніцкага РАУС г. Гродна палкоўнік міліцыі Андрэй Кудрыцкі.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025