Чацвёрты матч серыi і трэці раз запар каманды ў авертайме вырашалі зыход сустрэчы. І як у папярэдніх матчах, гродзенцы апынуліся мацнейшымі за свайго суперніка. Дзякуючы чацвёртай перамозе над “рысямi” каманда Сяргея Пушкова выйшла ў фінал Кубка прэзідэнта.

Чытайце яшчэ:  У найскладанейшым матчы "Нёман" абыграў "Гомель" і зараз знаходзіцца ў кроку ад фінала

У чацвёртым матчы серыі, які праходзіў у Гомелі, каманды прадэманстравалі чарговы баявы хакей, але вось вызначыцца ў асноўны час нікому не ўдалося. Быў на 34-й хвіліне ў гродзенцаў рэальны шанец выйсці наперад, але зароблены булiт не рэалізаваў Арцём Кіслы. Таксама было мноства іншых небяспечных момантаў каля варот супернікаў, але ў гэтай сустрэчы, як і ў папярэдніх, добра дзейнічалі варатары.

У выніку каманды перайшлi ў авертайм. Там гродзенцам спатрэбілася ўсяго крыху больш за 1,5 хвіліны каб дабіць суперніка і займець чацвёртую перамогу ў серыі. Аўтарам вырашальнай шайбы стаў Павел Баярчук

“Гомель” – “Нёман” 0:1 (АВ) (0:0, 0:0, 0:0, 0:1)

галы:
61.42 0: 1 – Баярчук (С. Маляўка)

Вынік серыі (да 4-ох перамог): “Нёман” – “Гомель” 4:0

Хто стане супернікам “Нёмана” ў фінале Кубка прэзідэнта хутка стане вядома. Пакуль у серыі “Юнацтва” – “Шахцёр” лік у серыі 3:1. Пяты матч паміж супернікамі пройдзе 18 сакавіка.

Першыя матчы фіналу пройдуць 25 і 26 сакавіка.