Праект касцёла і прылягаючай да яго тэрыторыі распрацаваў для гродзенскай парафіі Святога Духа на Альшанцы архітэктар Аляксандр Штэн. Акрамя святыні ў план уваходзяць стацыі Крыжовага шляху, званіца, парафіяльны дом і паркоўка, піша grodnensis.by.
Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).
Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.
Аляксандр Штэн у свой час падрыхтаваў праекты касцёла ў Мастах (парафія МБ Тройчы Цудоўнай), Лідзе (парафія Унебаўзяцця НПМ) і Гродне (парафія МБ Вострабрамскай на Рэпіна). У распрацоўцы праекта для парафіі на Альшанцы прымаў удзел «Гроднапрамбуд».
«На дадзены момант праект праходзіць адпаведную экспертызу, пасля чаго неабходна будзе атрымаць дазвол на пабудову святыні. Калі пройдзем гэтыя этапы, можна прыступаць да ўзвядзення касцёла», — адзначае кс. Павел Салабуда, пробашч парафіі.
У маі 2015 г. у мікрараёне Альшанка біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва касцёла. Пакуль у мясцовых вернікаў ёсць толькі невялічкая капліца, якую пабудавалі за ўласныя сродкі.