Руслан Кулевіч
Журналісту Hrodna.life Руслану Кулевічу пазванілі супрацоўнікі міліцыі і запрасілі на размову ў Ленінскі РАУС Гродна. Нібыта са Следчага камітэту прыйшло даручэнне дапытаць яго як сведку па справе размаляванага моста ў Каложскім парку.
Руслан, па словах міліцыянтаў, мае прыйсці ў РАУС 15 сакавіка ў 15.45. Афіцыйнай павесткі яму не перадавалі. Па справе малюнкаў у Каложскім парку выклікаюць таксама Аляксандра Абуховіча, якога 14 сакавіка аштрафавалі на 20 базавых велічынь за ўдзел у лютаўскай акцыі пратэсту.
У гэты дзень у 18.00 у парку Жылібера запланаваны мітынг супраць Дэкрэту № 3. Гарадскія ўлады не далі дазволу на яго правядзенне. Галоўных арганізатараў пратэсту 14 сакавіка асудзілі на 13−15 сутак арышту. У самім парку павесілі дадатковыя камеры відэаназірання. Студэнтам перанеслі заняткі на вечар і папрасілі падпісаць заяву, што яны не будуць удзельнічаць у недазволеных сходах.
Рэдакцыя Hrodna.life перакананая, што такім чынам органы хочуць перашкодзіць Руслану Кулевічу ў працы. Імаверна, што пайшоўшы на размову ў РАУС, ён не зможа адтуль выйсці да канца акцыі пратэсту.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…