Горад

«Палац Сямашка» да канца года з’явіцца ў цэнтры Гродна

Работы па рэканструкцыі нежылога дома па вуліцы Калючынскай 23, што ў цэнтры Гродна, вядуцца вельмі актыўна, нават нягледзячы на тое, што праект яшчэ не ўзгоднены Міністэрствам культуры. Але ўжо вядома, што да канца года уласнік Станіслаў Сямашка плануе там зрабіць гасцiнiцу ў выглядзе палаца.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


На думку вядомага бізнесмэна, яго новы аб’ект упрыгожыць гістарычны цэнтр Гродна непаўторным архітэктурным абліччам. Але з Сямашкам не згодны гісторык Мечыслаў Супрон, які прытрымліваецца зусім іншага меркавання.

«Выступаю супраць прапанаванага варыянту рэканструкцыі. Па-першае, новы вобраз камяніцы моцна сказіць воблік гістарычнага цэнтра горада, будзе моцна выдзяляцца сярод двухпавярховых дамоў ХІХ ст., якія яго атачаюць. Асаблівая небяспека ў тым, што згаданы дом выходзіць фасадам на галоўную плошчу горада і знаходзіцца амаль насупраць Фарнага касцёла — галоўнай архітэктурнай дамінанты гістарычнага цэнтра.

Па-другое, рэканструкцыя знявечыць арыгінальныя архітэктурныя асаблівасці будынка, які, між іншым, з’яўляецца выключна цікавым і багатым на гісторыю. Па-трэцяе, аля-рэнесансны дэкор, спраектаваны, відавочна, дзеля надання дому нібыта гістарычнага шыку, насамрэч будзе глядзецца танна і фальшыва — амаль 150-гадовы будынак будзе глядзецца як навабуд».

Мечыслаў Супрон кажа, што варта было б правесці капрамонт, не чапаючы архітэктурных вартасцей будынка: раскрыць частку арыгінальнай цаглянай кладкі на сценах фасаду, зрабіць дах з цаглянай дахоўкі. Карацей, стварыць канцэпцыю «жывога» гістарычнага дома, а не ствараць штосьці новае і іншароднае, да таго ж з сумнеўнымі мастацкімі вартасцямі.

Згодна з праектам у чатырохпавярховым доме нічога бурыць не будуць, плануецца толькі з паддашкавага памяшкання, зрабіць пяты паверх.

Даведка

Дом па вуліцы Калючынскай 23 быў пабудаваны пасля пажару 1885 г. Ён быў адным з найбольшых будынкаў тагачаснага Гродна. У ім размяшчаліся розныя навучальныя яўрэйскiя ўстановы. Адсюль пайшлі і будучыя рабіны Тэль-Авіва і Ізраіля Амiель і Унтэрман. Гэты дом быў адным з галоўных будынкаў, што ўтваралі пачатак вуліцы Калючынскай, што цягнулася ад Савецкай плошчы. У савецкi час у доме размяшчаўся інтэрнат, а з часам будынак прызналі непрыдатным для жыцця.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024