Кліпам і песняй жонкі хакеістаў гродзенскага «Нёмана» падтрымалі сваіх мужчын, якія змагаюцца ў паўфінале Кубка прэзідэнта супраць «Гомеля». Вынік паказалі ў Лядовым палацы на экране ў першым паўфінальным матчы «Нёмана» супраць «Гомеля».
«У нашай каманды вельмі добрыя фанаты, якія імкнуцца на кожным матчы падтрымаць хакеістаў. Мы таксама хацелі неяк дапамагчы нашым хлопцам — вырашылі зрабіць песню з кліпам. Вядома, усё атрымалася спантанна — знялі з першага разу. Хачу сказаць, што з нашых дзяўчат ніхто ніколі не спяваў», — распавяла Hrodna.life жонка Ягора Сцяпанава — Маша Сцяпанава.
Нагадаем, «Нёман» у двух першых матчах паўфіналу Кубка прэзідэнта супраць «Гомеля» ў серыі да чатырох перамог, вядзе з лікам 2:0.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…