Нават пасля таго, як закінуты завод на беразе Нёмана перадалі дзяржаве, ахоўваць старыя пабудовы лепш не сталі. Амаль штодзённа на яго тэрыторыі можна ўбачыць падлеткаў, якiя без перашкод туды пралазяць. Маладых гродзенцаў вабіць даступнасць і таямнічасць месца.
Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).
У студзені 2017 года стала вядома, што па рашэнні эканамічнага суда пабудовы Гродзенскага піўзавода зноў пераходзяць ва ўласнасць дзяржавы. Але нават пасля гэтага ахова там не з’явілася.
Уладу 14 гадоў, на тэрыторыю піўзавода ён прыходзіць некалькі разоў у месяц. Даступнасць і таямнічасць аб’екта вабіць хлопца і яго сяброў.
«Мы прыходзім паглядзець, што ад яго [піўзавода] засталося. Шмат чаго там расцягнулі, але пры жаданні можна знайсці цiкавыя рэчы. Таксама можна залезці на дах, адкуль адкрываецца прыгожы від горада. Прыходзім у асноўным з сябрамі, аховы ніколі не заўважалі, так што патрапіць на тэрыторыю завода можна без праблем».
Гродзенскі піўзавод быў зачынены каля дзесяці гадоў таму. У 2014 годзе яго набыла кампанія «ЭкаПрамЭнерга» з Мінскай вобласці, якая абяцала рэканструяваць завод пад гандлёва-забаўляльны комплекс, але так гэтага і не зрабіла.
Яшчэ да рашэння суда, па даручэнні пракуратуры, спецыялісты інстытута «Гроднаграмадзянпраект» правялі абследаванне комплексу будынкаў і прыйшлі да высновы: ёсць пагроза разбурэння аб’екта. У Гродзенскі эканамічны суд пракурор горада прадставіў іск аб канфіскацыі аб’екта і скасаванні дагавораў куплі-продажу, паведамляе «Гродзенская праўда».
Міністэрства культуры прапануе стварыць на базе старога піўзавода культурна-этнічны цэнтр. Яшчэ адну ідэю выказаў гродзенец Арцём Бубен, выпускнік палітэхнічнага каледжа. Распрацаваны ім праект прадугледжвае рэканструкцыю ўсіх будынкаў пад музейна-турыстычны комплекс, у які ўвойдуць хостел, рэстаран і музей.
[irp posts="3175″ name="Гродзенец распрацаваў архітэктурны праект рэстаўрацыі піўзавода: з музеем, хостэлам і рэстаранам"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…