«Жанчыны, каторыя ведаюць аб сваіх патрэбах і правах у цяжарнасці і родах, здольныя патрабаваць, каб іх паважалі», — лічаць арганізатары інтэрнэт-апытання, што пачалося ў Беларусі з 1 сакавіка. Мэта — сабраць, прааналізаваць і распаўсюдзіць інфармацыю аб родадапамозе ў краіне. Мяркуецца, што гэтым атрымаецца прыцягнуць увага грамадства да жаночага досведу ў радзінах і распачнецца адкрыты дыялог паміж жанчынамі, іх мужамі і партнёрамі і медыцынскімі работнікамі.
Інфармацыя, сабраная праз анкетаванне непасрэдна ад жанчын, што нарадзілі ў нашай краіне, дасць магчымасць улічыць тыя патрэбы, што не задавальняюцца ў існуючых умовах.
Адказы ўдзельніц будуць выкарыстаны для праверкі гіпотэз пра стан родадапамогі, а таксама для ініцыявання далейшых крокаў у кампаніі.
Пры стварэнні анкеты ўлічаны магчымасці і дасягненні, якія існуюць зараз, інфармацыя пра недахопы, якія вядомыя з аналізу жаночага вопыту. Апытанне дапаможа высветліць, ці ёсць разуменне фізіялагічных і эмацыйных патрэбаў жанчын у цяжарнасці і родах? Ці маюць жанчыны магчымасць выбіраць абставіны сваіх цяжарнасцяў і родаў? Які ўзровень попыту на дадатковыя паслугі ў родадапамозе, ды іншае.
Атрыманая інфармацыя дапаможа сфармуляваць патрэбы жанчын у родадапамозе, прыцягнуь увагу экспертаў да высветленых праблем і ўлічыць досвед ў развіцці паслуг і ўмоў для цяжарных і рожаніц.
Вынікі апытання будуць апублікаваны ў адкрытых крыніцах для аналізу і абмеркавання.
Першай акцыяй кампаніі «Радзіны» быў збор гісторый родаў #янарадзілатут. Гэта «жывая гісторыя» жаночага вопыту і магчымасць для іх пражыць сябе ў ёй і выказацца.
Больш інфармацыі аб праектах кампаніі «Радзіны» можна знайсці на сайце.
[irp]
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…