Здароўе і спорт

«Нёман» абыграў «Гомель» у першым паўфінальным матчы Кубка прэзідэнта

У Гродне ў нядзелю 12 сакавіка прайшоў першы матч паўфіналу Кубка прэзідэнта паміж «Нёманам» і «Гомелем». У захапляльнай гульні перамогу атрымалі гродзенскія хакеісты з лікам 5:2.

На працягу ўсяго матчу каманда Сяргея Пушкова кантралявала гульню, было шмат барацьбы i небяспечных нападаў - менавiта тое, што любяць гродзенскія заўзятары.

Першую шайбу «Нёман» закiнуў толькі на 11-й хвіліне. Аляксандр Маляўка пасля перадачы Коршунава дакладным кідком патрапіў у вароты гамяльчан. Другую шайбу гродзенцы закінулі праз 16 секунд, яе аўтарам стаў Кіслы.

Другі перыяд, як і першы, пачаўся з нападаў чырвона-чорных, менавіта гэта і прынесла плён — хуткай шайбай адзначыўся Баярчук. Але «Гомель» імгненна адказаў і размачыў вароты гродзенцаў намаганнямі Саламонава.

Ужо праз хвіліну Баярчук зноў забівае і робіць лiк 4:1 на карысць «Нёмана». Як і першая яго шайба, гэта таксама была закiнута ў большасці. Праз яшчэ хвіліну пасля чацвёртай шайбы «Нёмана», вызначаецца і Вячаслаў Лісічкін.

У канцоўцы другога перыяду госці здолелі закінуць другую шайбу, як апынулася, яна стала апошняй у матчы.

У трэцім перыядзе каманды прадэманстравалі баявы хакей, але вызначыцца нікому не ўдалося. У выніку заканамерная перамога «Нёмана».

«Нёман» — «Гомель» 5:2 (2:0, 3:2, 0:0)

Галы:
11.06 1:0 — А.Маляўка (Коршунаў, С.Маляўка)
11.22 2:0 — Кіслы (Лакканен, Сцяпанаў)
20.44 3:0 — Баярчук (Коршунаў, — бол.)
22.17 3:1 — Саламонаў (Мядзел)
23.53 4:1 — Баярчук (А.Маляўка, Коршунаў, — бол.)
25.04 5:1 — Лісічкін (Рэмезаў)
37.51 5:2 — Коласаў (Заламай, — бол.)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў застаўся задаволены гульнёй сваёй каманды ў першым паўфінальным матчы:

«Сёння атрымалася добрая дысцыплінаваная гульня. Баявы настрой, і радуе, што нашы хакеісты рэалізавалі свае моманты. Вынікам я задаволены. Усё натуральна для паўфінальнай гульні. Напруга з першай і да апошняй хвіліны».

Другі паўфінальны матч паміж супернікамі пройдзе ў панядзелак 13 сакавіка.

[irp]

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024