Карыснае

«Лістапад. Калекцыя» пакажа ў Гродне «Патэрсана» Джыма Джармуша

У гродзенскі пракат выходзіць доўгачаканы «Патэрсан» амерыканскага рэжысёра Джыма Джармуша. Фільм, беларуская прэм’ера якога адбылася на 23-м міжнародным кінафестывалі «Лістапад», можна ўбачыць у кінатэатры «Чырвоная зорка» з 23 сакавіка.

Джым Джармуш — адзін з галоўных рэжысёраў амерыканскага незалежнага кінематографа. Ўжо за свой другі фільм «Больш дзіўна, чым у раі» ён атрымаў «Залатую камеру» за лепшы дэбют на Канскім кінафестывалі, а пасля яшчэ тройчы станавіўся прызёрам гэтага кінафоруму. Фільмы Джармуша не раз дэманстраваліся ў асноўных конкурсах «Сандэнс», МКФ у Лакарна, Таронта і Нью-Ёрку. Сусветная прэм’ера яго новага фільма «Патэрсан» адбылася на Канскім кінафестывалі ў 2016 годзе і прэтэндавала на «Залатую пальмавую галіну».

Патэрсан (2016, 18 +)

Краіна: ЗША, Францыя, Германія

Жанр: драма, меладрама, камедыя

Сюжэт фільма

У штаце Нью-Джэрсі, у мястэчку Патэрсан жыве паэт. Яго завуць гэтак жа — Патэрсан, — і працуе ён кіроўцам аўтобуса. Кожную раніцу Патэрсан прачынаецца, бярэ ланч, клапатліва прыгатаваны сваёй казачна прыгожай жонкай, і ідзе на працу, дзе садзіцца за руль 23-га аўтобуса. Перад тым, як адправіцца развозіць людзей па вуліцах соннага гарадка, Патэрсан запісвае пару радкоў, складзеных па дарозе, у таемны нататнік. Вечарам паэт вяртаецца ў дэпо, ідзе пешшу дадому, абменьваецца навінамі з каханай і выгульвае бульдога па мянушцы Марвін. Напрыканцы, прывязаўшы сабаку да слупка, заходзіць у бар «Цені» на куфаль піва. Кожны дзень Патэрсана падобны на папярэдні, але, у той жа час, кожны дзень выдатны настолькі, што натхняе на стварэнне вершаў.

Крытыкі адзначаюць, што Патэрсан — меланхалічны паэт, пра вялікія вершы якога не ведае ніхто, акрамя жонкі, — падобны на самога Джыма Джармуша. Рэжысёр вядомы сваім талентам ствараць карціны пра «маленькія падзеі», да прыкладу, перакур («Кава і цыгарэты»), паездка на таксі («Ноч на Зямлі») ці начлег у гатэлі («Таямнічы цягнік»), а цяпер Джармуш, як і герой яго новага фільма, апявае прыгажосць будняў.

Галоўную ролю ў фільме выканаў Адам Драйвер — уладальнік кубка Вольпе Венецыянскага кінафестывалю за лепшую мужчынскую ролю («Галодныя сэрцы»), вядомы сваім удзелам у карцінах такіх рэжысёраў, як Марцін Скарсэзэ («Маўчанне»), Джэй Джэй Абрамс («Зорныя войны: Абуджэнне сілы»), НАО Баумбак («Мілая Фрэнсіс») і Стывен Спілберг («Лінкальн»). Каханую паэта сыграла выдатная Голшіфте Фарахані, якая знаёмая гледачу па фільмах «Гісторыя Элі» Асгара Фархадзі і «Сукупнасць хлусні» Рыдлі Скота. Фарахані таксама здымалася ў Луі Гаррэля ў яго дэбютнай рэжысёрскай працы «Сябры», якая выходзіла ў пракат летам ў рамках праекта «Лістапад. Калекцыя».

Паказ фільма праходзіць у рамках праекта «Лістапад.Калекцыя», які створаны каб знаёміць беларусаў з лепшымі ўзорамі сусветнага фестывальнага і забаўляльнага кіно.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024