Актывісты дэмакратычнага руху атрымалі запрашэнне ад гарадскога выканаўчага камітэта прыняць удзел у круглым стале, прысвечаным прэзідэнцкаму дэкрэту № 3 «аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», які павінен адбыцца 10 сакавіка. Ініцыятыва мясцовай уладнай вертыкалі выклікала здзіўленне і пэўны недавер сярод грамадскіх актывістаў, піша «Гарадзенская вясна».
Старшыня Гродзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, каментуючы дадзеную сітуацыю, адзначыў:
«На сёняшні дзень мы маем пэўны прэцэдэнт. Раней мясцовая вертыкаль не абмяркоўвала пытанні сацыяльна-эканамічнага і культурніцкага жыцця з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці. Таму гэта, па меншай меры, выклікае здзіўленне і шмат пытанняў.
Адсюль вынікаюць рэпрэсіі затрыманні, арышты і штрафы. Спыніць рэпрэсіі супраць іншадумцаў. Апошняя сітуацыя, калі людзі выйшлі 19 лютага супраць прэзідэнкага дэкрэта № 3, на іх былі складзены пратаколы — гэта зноў суды, зноў штрафы, Такія дзеянні недапушчальныя.
Па-трэцяе, каб гарадскі Савет згодна прэзідэнцкаму дэкрэту № 1 ад 17 студзеня 2017 года вызваліў гродзенцаў ад грашовага збору паводле дэкрэта № 3. І апошняе, з чым мы будзем выступаць, гэта каб гродзенскія ўлады звярнуліся ў адміністрацыю прэзідэнта з ініцыятывай адмены антыканстытуцыйнага дакумента прэзідэнцкага дэкрэта № 3. Наша пазіцыя ўзгодненая і адзіная. Ці будзе гэта сапраўды круглы стол, ці будзе ўлічана пазіцыя прадстаўнікоў грамадскасці, заўтра пабачым".
9 сакавіка стала вядома, што дзянне прэзідэнцкага дэкрэта № 3 прыпыненае да канца бягучага года. Відаць, улады хочуць збіць хвалю пратэстаў супраць гэтага дакумента.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…