Дэкрэт № 3 адмяняць не стануць, але на працягу года «падатак на дармаедаў» спаганяць не будуць

Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» адмяняць не стануць, але на працягу года даручана не спаганяць адпаведны збор. Дадзенае рашэнне 9 сакавіка на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны агучыў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«На працягу сакавіка, калі трэба, нам трэба падкарэкціраваць гэты дэкрэт. Але дэкрэт адмяняцца не будзе. Перадайце перш за ўсё чыноўнікам, што ён будзе выконвацца з тымі карэкціроўкамі, пра якія я сказаў», — заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, гэты дэкрэт не з’яўляецца эканамічным і фінансавым. «Гэта ідэалагічны, маральны дэкрэт. Ніякіх там вялікіх грошай дзяржава не атрымае. Мэтай гэтага дэкрэта з’яўляецца адно — прымусіць працаваць тых, хто павінен і хто можа. Гэта — галоўнае». Разам з тым кіраўнік дзяржавы канстатаваў агіднае выкананне дэкрэта з боку адказных чыноўнікаў.

«Кожны старшыня райвыканкама, кіраўнікі адміністрацый у гарадах, раённых адміністрацый — гэта іх перш за ўсё праца. А кантроль — за губернатарамі і мэрам Мінска. У вас там павінны быць гэтыя спісы гультаёў, якіх трэба прымусіць працаваць. А сумленных людзей не трэба было чапаць наогул. Мы не павінны крыўдзіць людзей, асабліва ў гэты час. І тыя, хто сёння па 200−500 чалавек выходзяць на вуліцы і пачынаюць крычаць, гэта ж не тыя дармаеды, якія сапраўды дармаеды. Гэта ў асноўным тыя людзі, якія пакрыўджаныя,
якім мы ні з таго ні з гэтага паслалі гэтыя паведамленні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў да 1 красавіка вызначыць спісы тых, хто павінен уносіць плацяжы на падставе дэкрэта № 3. «Спісы павінны быць вывераныя. […] Яны павінны быць у кожнага старшыні гар- і райвыканкама, кіраўнікоў адміністрацый у абласных цэнтрах і горадзе Мінску. А Адміністрацыя Прэзідэнта разам з урадам павінна арганізаваць кантроль за выкананнем гэтага рашэння. І не дай бог вы пакрыўдзіце хоць аднаго чалавека», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт агучыў наступнае рашэнне: на працягу 2017 года не спаганяць у рамках дэкрэта № 3 збор з тых, хто будзе ўнесены ў адпаведныя спісы. «Хто аплаціў у 2016 годзе, пойдзе ў залік 2017 года, калі ён не будзе працаваць. Калі ён паступіць на працу, мы з бюджэту па яго патрабаванні вернем гэтыя грошы», — распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.

Тым часам у дэкрэт аб дармаедах рыхтуюцца змены: ужо ў бліжэйшы час спіс сацыяльных утрыманцаў могуць сур’ёзна скараціць. Пра гэта «Тут.бай» раней распавёў адзін з лідараў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў пасля сустрэчы з віцэ-спікерам парламента Баляславам Пірштуком.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024