Лясны масіў дзе знайшлі труп чалавека знаходзіцца ў двухсот метрах ад жылых дамоў на здымку
Каля восьмай гадзіны раніцы 8 сакавіка жыхары вуліцы Крамко заўважылі, як у лясным масіве каля іх раёна збіраецца міліцыя. Як высветлілася пазней, там знайшлі труп мужчыны.
У рэдакцыю Hrodna.life пра гэта паведамілі жыхары вуліцы Крамко.
«Мы з сябрамі падышлі да міліцыі і спыталі, што адбываецца. Адзін з супрацоўнікаў сказаў, што знайшлі труп. А што менавіта там адбылося, каго забілі, мы так і не даведаліся», — распавёў адзін з відавочцаў.
Другой відавочца паведамляе, што труп першым знайшла жанчына, якая раніцай выгульвала сабаку. Яна казала, што гэта быў мужчына з разбітай галавой.
У міліцыі расказалі, што на вуліцы Крамко было знойдзена цела мужчыны 34-х гадоў. Згодна з экспертызай, смерць чалавека наступіла пасля алкагольнага атручвання.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…