У чэрвені 2016 года два хлопцы жорстка збілі і абакралі маладога гродзенца, прыйшоўшы да яго дадому. Матывы злачынства: жаданне нажывы і гамафобія, піша Маkeout. Першае слуханне па справе адбылося 19 кастрычніка 2016 года. У студзені 2017 года суддзя вынес рашэнне, але абвінавачаныя падалі апеляцыю. Судовая справа працягваецца.
Пацярпелы расказвае, што здзекваліся з яго надзвычай жорстка: білі па нырках, душылі пластыкамі пакетам, прымушалі з’есці прэзерватыў, запіваючы мачой, пагражалі нажом.
Апроч асноўнага пацярпелага, суд прызнаў пацярпелымі яшчэ двух чалавек. Жанчыну, у якой пацярпелы здымаў кватэру - нападнікі скралі з кватэры двухтомнік «Дон Кіхота», і мужчыну, чый аўтамабіль яны пашкодзілі, пакуль «весяліліся» на вуліцы.
Абоім абвінавачаным прад’яўлены тры агульныя артыкулы: ч. 2 арт. 384 («Прымус да выканання абавязкаў, здзейснены паўторна, альбо з ужываннем гвалту, альбо арганізаванай групай»), ч. 3 арт. 339 («Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой гэтага артыкула, учыненыя з прымяненнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў, ужываннем выбуховых рэчываў або выбуховых прылад альбо здзейсненыя з пагрозай іх ужывання, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства») і ч. 2 арт. 206 («Рабаванне, злучанае з гвалтам, небяспечным для жыцця або здароўя пацярпелага, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту, або выкананае паўторна або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё»).
Аднаму з іх, акрамя ўсяго пералічанага, прад’яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 339 («Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання»).
Сваю віну нападнікі прызналі толькі часткова.
Справу разглядалі з кастрычніка 2016 па студзень 2017. Нападнікаў прыгаварылі да пяці гадоў «хіміі» і 2000 рублёў кампенсацыі для пацярпелага ад кожнага. Пракурор патрабаваў пяць гадоў турмы і 10 000 кампенсацыі. 30 студзеня яны падалі апеляцыю.
Пацярпелы мае намер працягваць судовае разбіральніцтва і просіць максімальна строгага пакарання для абвінавачаных.
«Злачынствы на глебе нянавісці небяспечныя перш за ўсё тым, што агрэсар не бачыць у ахвяры асобу. Такое злачынства не звязана з канфліктам двух людзей, агрэсару важная прыналежнасць ахвяры да пэўнай сацыяльнай групы, і ўсе прадстаўнікі дадзенай групы выклікаюць у агрэсара нянавісць без сувязі з іх асабістымі якасцямі», — пракаментавала праваабаронца Наталля Манькоўская.
У Беларусі гамафобныя злачынствы, без уліку гамафобнай мікраагрэсіі, вылічаюцца дзясяткамі. За 2014−2015 гады ёсць звесткі аб 14 такіх злачынствах. Самай рэзананснай стала справа мінчука Міхаіла Пішчэўскага (2014). Яго збілі каля клуба, дзе праходзіла гей-вечарынка, пасля чаго ён памёр.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…