Людзі і справы

Кветкі, сертыфікаты і што-небудзь смачнае. Гродзенскія мужчыны пра падарункі жанчынам на 8 сакавiка

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня карэспандэнт Hrodna.life пагутарыў з мужчынамі на вуліцах Гродна і даведаўся, якія падарункі яны рыхтуюць у гэтым годзе для сваіх жанчын, і ці змяніўся ў гродзенцаў бюджэт на падарункі ў параўнанні з мінулым годам.

Андрэй

— Мой бюджэт не змяніўся, так што падарунак не будзе горш, чым летась, хоць тады было пару бонусаў. Па стандарце падару кветкі каханай дзяўчыне, а таксама планую падараваць сертыфікат на якія-небудзь паслугі, а якія, яшчэ не вызначыўся.

Алег

— 8 сакавіка гэта ўжо традыцыя ў нашай сям'і. Пакуль ёсць час, я яшчэ выбіраю падарункі - грошы на гэта ёсць. Адназначна падару кветкі, а вось асноўны падарунак будзе на рублёў 30−40.

Дзяніс

— Дарыць падарункі розным дзяўчатам не планую. Адзінае, што зраблю ў гэтае свята, дык гэта падару кветкі маме. Так бюджэтна, таму што я студэнт.

Уладзімір

— Усе кажуць, што лепшы падарунак у гэты дзень — вясновыя кветкі. Але я мастак і паспрабую парадаваць сваіх жанчын не кветкамі, а працамі, якія раблю сам. Кветкі гэта часова, а карціны, напрыклад, на доўгія гады. Лепшы — падарунак, які зроблены сваімі рукамі.

Аляксандр

— Сваёй жонцы я ўжо зрабіў падарунак на 8 сакавіка — гэта наш маленькі дзіцёнак. Таксама планую парадаваць яе кветкамі і ўсім тым, што яна захоча. Верагодней за ўсё, гэтае свята мы адзначым добрай вячэрай.


Сяргей

— Бюджэт на падарункі мой трохі змяніўся ў параўнанні з мінулым годам. Але ведаю дакладна, што буду дарыць кветкі, магчыма, яшчэ які-небудзь срэбраны пярсцёнак.

Канстанцін

— Я не тутэйшы і дзяўчыны ў мяне няма, так што нічога дарыць не буду. Адзінае светлае ў гэты дзень гэта тое, што ў маёй мамы Дзень нараджэння. Вось для яе падрыхтую вялікі падарунак.

Сяргей

— Падару кветкі і што-небудзь салодкае. Грошай усё менш, так што дарагія падарункі засталіся ў мінулым. Раней у гэтае свята я мог сабе дазволіць і золата набыць, цяпер абмяжоўваюся ва ўсім.

Алег

— Я студэнт і ёсць фінансавыя абмежаванні. Будзем прытрымлівацца традыцыі і дарыць стандартныя падарункі. У гэты дзень мама і каханая дзяўчына атрымаюць прыгожыя кветкі і смачныя цукеркі.

Уладзімір Андрэевіч

— Падарунак у гэты дзень дарыць нікому не збіраюся, гэтае свята я не прызнаю, бо я веруючы чалавек. Сапраўднае свята для жанчын адзначаецца ў другую нядзелю пасля Вялікадня. А то што святкуюць 8-га сакавіка, гэта свята прыдуманае, і усясветным яно стала зусім нядаўна.

Яўген

— З кожным годам грошай усё менш, але без кветак у гэтае свята ніяк нельга. Планую яшчэ падарункі якія-небудзь, але выбраць пакуль складана. Магчыма гэта будуць сертыфікаты на розную прадукцыю. Магу дакладна сказаць, што зраблю падарунак у 100 долараў дачцэ — у яе хутка вяселле.

Уладзімір

— Грошай няма, буду дарыць толькі кветкі. Раней мы шыкавалі і ні ў чым сабе не адмаўлялі ў гэтае свята. Было заўсёды і золата, і шмат руж. Зараз жа толькі цюльпаны. Засмучаны гэтым становішчам, і самае крыўднае, што з кожным годам усё горш і горш — перспектыў няма. Але галоўнае, што нашы жанчыны разумеюць сітуацыю з фінансамі і прымаюць нас такімі, якія мы ёсць.

[irp]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024