Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне папоўніць спіс прадпрыемстваў, якія развіваюць прамысловы турызм. На яго базе ўсім жадаючым пакажуць, як ідзе абслугоўванне ў дэпо машын, якія выпускаюцца на лінію і вяртаюцца назад, як чысцяць салоны і ладзяць для тралейбусаў «душ», якія працэсы аўтаматызаваныя.
Ім таксама раскажуць пра багатую гісторыю прадпрыемства, пакажуць рэтрамашыну, якая выходзіць на маршруты, азнаёмяць з працай трэнажорнай залы і фітнес-цэнтра, пачастуюць фірмовымі стравамі ў сталовай, піша “Гродзенская праўда”.
Для турыстаў можа запрацаваць і рэзервовы бескантактавы тралейбус – у ім можна праводзіць экскурсіі.


