Літоўская кампанія «Уні модус», якая планавала збудаваць у Гродне цэнтр абслугоўвання BMW, абрала іншыя прыярытэты: яна зоймецца альтэрнатыўнымі крыніцамі выпрацоўкі электраэнергіі з біягазу. Створана новая кампанія «МодусГрупп», якая ў Шчучынскім раёне абсталюе ўстаноўкі для выпрацоўкі электраэнергіі на некалькіх найбуйнейшых свінагадоўчых комплексах.
У канцы мінулага года, пасля вылучэння для гэтай кампаніі зямельнага ўчастка ў раёне Панямуні, пачаліся планіровачныя работы пад узвядзенне корпуса цэнтра. Зараз тэхніка з’ехала з аб’екта, піша «Гродзенская праўда».