Бойка на танцах «Каму за 30» адбылася ў ноч з 4 на 5 сакавіка. 47-гадоваму мужчыну нанеслі моцны ўдар кулаком у галаву. Ён упаў на бетон і ад удару памёр. Міліцыя для высвятлення поўнай карціны здарэння шукае сведак.
Па камерах відэаназірання відаць, што ў памяшканні на вуліцы Паповіча, каля гандлёвага каледжа, у момант інцыдэнту паблізу знаходзіліся дзве дзяўчыны ў чорных спадніцах — менавiта яны могуць мець каштоўную інфармацыю.
Мужчына, які нанёс фатальны ўдар, затрыманы, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці».
Гэта ўжо другі выпадак смерці на дыскатэцы ў Гродне ў гэтым годзе. У лютым адзін малады чалавек таксама не вярнуўся з начных танцаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…