Гродзенскія Казюкі сабралі на Савецкай плошчы больш за 150 майстроў. Побач з беларусамі тут прадставілі свае вырабы рамеснікі з Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі. Савецкая плошча нібы вярнула сабе гістарычнае прызначэнне і зноў ператварылася ў Рынак. Гандлявалі тут самымі разнастайнымі рэчамі - ад традыцыйных вырабаў з лазы і саломкі да сучасных эка-сувеніраў са шкляных бутэлек.
Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).
Цэлы дзень на плошчы было шматлюдна і весела. Спрыяла добрае надвор’е, канцэртная праграма і шырокі выбар для пакупак.
Майстры заахвочвалі мінакоў рабіць пакупкі, нахвальвалі тавар ды абяцалі «дамовіцца» наконт коштаў. Яно і зразумела. Згодна павер’ю, гандаль на Казюках — гэта своеасаблівы прагноз. Калі пойдзе гандаль падчас свята, то і ўвесь год будзе добра працягвацца.
Сёлета гродзенскія майстры спадзяюцца, што дапаможа ў гандлі не толькі святы Казімір, але і бязвізавыя турысты.
Кірмаш «Казюкі» праходзіць у Гродне ўжо больш за 25 гадоў ў Дзень святога Казіміра, які адзначаецца 4 сакавіка. Святы Казімір — польскі каралевіч і літоўскі княжыч памёр маладым у Гродне і быў прызнаны святым. Ён лічыцца заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…