Матч у Лідзе супраць мясцовай каманды, які прайшоў 2 сакавіка, прынёс «Нёману» чацвёртую і апошнюю перамогу ў серыі. Яна дазволіла камандзе Сяргея Пушкова бесперашкодна выйсці ў паўфінал Кубка прэзідэнта.
У апошнім матчы «Ліда» прадэманстравала баявы хакей і яшчэ да трэцяга перыяду захоўвала шанцы на станоўчы вынік. Але ў апошняй дваццаціхвілінцы «Нёман» здолеў рэалізаваць свае моманты і завяршыў матч чарговай разгромнай перамогай, якая дазволiла выйсцi ў паўфінал.
Галы:
15.40 0:1 — Баярчук (Кліменка, Гарбачэнка)
36.52 1:1 — Валько (Якаўлеў)
42.38 2:1 — Корсакаў (Хілько)
43.33 2:2 — Рэмезаў (Маркоўскі, Стэфановіч)
47.57 2:3 — Баярчук (Коршунаў, Бадун, — бол.)
49.23 2:4 — Стэфановіч (Метлюк, Кліменка)
52.20 2:5 — Баярчук (Бадун, С.Маляўка)
56.53 2:6 — Лісічкін (Рэмезаў, Стэфановіч)
Ужо вядома, што ў паўфінале «Нёман» сустрэнецца з «Гомелем», які ў чатырох матчах быў мацнейшым за «Металург». Серыя паміж супернікамі стартуе ў Гродне 12 сакавіка.
У другой паўфінальнай пары згуляе «Юнацтва» супраць пераможцы серыі «Шахцёр» — «Дынама-Маладзечна».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…