Валерый Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій». Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 сакавіка. Пра прычыны вызвалення з пасады не паведамляецца, піша БелаПАН.
Цапкала ўзначальваў ПВТ з 2005 года. Ён нарадзіўся ў 1965 годзе ў Гродне. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт і Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. У 1992−1993 гадах працаваў другім сакратаром Міністэрства замежных спраў. У 1993−1994 гадах — саветнік старшыні Вярхоўнага савета па знешнепалітычных пытаннях. У 1994 годзе падтрымаў кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку і стаў адным з кіраўнікоў яго перадвыбарчага штаба. 1994−1997 гадах займаў пасаду першага намесніка міністра замежных спраў. У 1997−2002 гадах быў паслом у ЗША і ў Мексіцы (па сумяшчальніцтве). У 2002−2005 гадах з’яўляўся памочнікам прэзідэнта — паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Нацыянальным сходзе.
Дэкрэт аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій (ПВТ) быў падпісаны 22 верасня 2005 года. Валерый Цапкала ўзначальваў яго з моманту стварэння. Нягледзячы на дынамічнае развіццё галіны ў апошні час, не ўсе задачы, пастаўленыя пры стварэнні адмысловага рэжыму, былі вырашаны, што ў апошні час выклікала дыскусіі экспертаў і ўдзельнікаў рынку, піша «Тут.бай».
У 2016 годзе экспарт і аб’ём прыцягнутых замежных інвестыцый Парку высокіх тэхналогій павялічыліся на 16%. Аб’ём вытворчасці камп’ютарных праграм ў 2016 годзе склаў 1 790,2 мільёна рублёў, або 904,4 мільёна долараў, забяспечыўшы гадавы тэмп росту на ўзроўні 42% (з улікам змянення курсу долара і дэфлятара ВУП — 19%).
У ліпені мінулага года Валерый Цапкала выказаў здагадку, што па выніках года ПВТ можа зарабіць мільярд долараў, аднак гэтага не адбылося.
У канцы 2016 года філіял ПВТ пачаў працу ў Гродне, праўда, афіцыйнага адкрыцця пакуль не было. Пад філіял прыстасавалі даўнія будынкі памежнага камітэта. Гродна стаў першым абласным горадам, дзе адкрыўся філіял ПВТ.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…