Здароўе і спорт

«Нёману» засталася адна перамога, каб выйсці ў наступную стадыю плэй-оф

Трэцюю перамогу ў серыі плэй-оф паміж «Нёманам» і «Лідай» атрымалі гродзенскія хакеісты. На гэты раз матч праходзіў у Лідзе і там каманда Сяргея Пушкова не пакінула шанцаў свайму суперніку, абыграўшы яго з лікам 7:1.

Трэці матч і трэцяя буйная перамога гродзенцаў. Для выхаду ў наступную стадыю чырвона-чорным засталася адна перамога.

«Ліда» — «Нёман» 1:7 (1:2, 0:1, 0:4)

галы:
03.47 0:1 — Лакканен (Лісічкін)
04.31 0:2 — Лакканен (Марчанка, Пасют)
18.54 1:2 — Волес (Кiрпiчонак, Кавалевіч, — бол.)
27.55 1:3 — Пасют (Метлюк, Лакканен)
40.18 1:4 — Баярчук (С.Маляўка, Бадун)
43.32 1:5 — Баярчук (А.Маляўка, С.Маляўка)
50.25 1:6 — Стэфановіч (Марчанка)
53.51 1:7 — Кіслы (Стэфановіч, — бол.)

Чацвёрты матч паміж супернікамі пройдзе 2 сакавіка таксама ў Лідзе.

Лік у серыі (да 4-ох перамог): «Нёман» — «Ліда» 3:0

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025