У Гродне 1 сакавіка праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя беларускай міліцыі. У гэты дзень ветэраны, кадэты і дзеючыя супрацоўнікі міліцыі прайшлі маршам ад плошчы Савецкай да будынка УУС Гродзенскага аблвыканкама. Па шляху калона ўсклала ў парку імя Жылібера кветкі да помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Шэсце міліцыянтаў па вуліцах Гродна ўжо стала традыцыяй для горада. Сёлета калону супрацоўнікаў вырашылі разнастаіць ветэранамі, жанчынамi і кадэтамі.
«4 сакавіка беларуская міліцыя адсвяткуе 100-гадовы юбілей. Гэта знакавая падзея для ўсіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, бо мы ганарымся сваёй службай, правапарадкам і стабільнасцю, якія забяспечаны ў нашай краіне», — сказаў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі.
Каля будынка УУС прайшоў мітынг, дзе ўзнагародзілі лепшых супрацоўнікаў. У гэты ж дзень запланаваны яшчэ ўрачысты сход супрацоўнікаў мiлiцыi ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…