Гродзенская прыгажуня Аляксандра Дораш паспяхова выступіла на конкурсе «Lady Universe-2017»

У сталіцы Балгарыі з 17 па 22 лютага гродзенка Аляксандра Дораш прымала ўдзел у міжнародным конкурсе прыгажосці «Lady Universe — 2017». Сярод 34 удзельніц Аляксандра ўвайшла ў «ТОP-10» самых прыгожых дзяўчат, а таксама была атрымала спецыяльны прыз конкурсу «The best talant».

Нагадаем, Аляксандра ў 2016 годзе стала «Міс Гродна». У Сафіі яна прадстаўляля Беларусь.

«Вынікам вельмі задаволеная. Я спачатку казала, што мой удзел у конкурсе — ужо перамога. Я прадстаўляла цэлую краіну і гэтым ужо варта ганарыцца. Гэта вопыт, які вельмі важны.

Для мяне было важна годна прадставіць краіну. Я думаю, з гэтым справілася. Дагэтуль мне пішуць новыя знаёмыя, госці, якія былі запрошаныя на конкурс, што вельмі заўзелі за мяне і для іх Беларусь была лепшай. Такія словы для мяне — гэта і ёсць перамога.

Таксама я вельмі ўдзячная ўсім людзям з Гродна і наогул Беларусі, якія заўзелі за мяне. Велізарную колькасць паведамленняў я атрымала перад паездкай, усе жадалі поспеху і я яшчэ раз хачу сказаць ім усім дзякуй. Вядома маім бацькам дзякуй, таму што гэтая паездка і, як я лічу, перамога — гэта наша агульная заслуга», — кажа Аляксандра.

Галоўны тытул «Lady Universe — 2017» атрымала 26-гадовая ўдзельніца з Украіны — Наталля Уласенка.

Самым цікавым у конкурсе быў вечар нацый i шоў талентаў, дзе Аляксандра дэманстравала ўсходні танец. Дзяўчыну прызналі самай таленавітай у гэтай намінацыі. Дарэчы, гродзенка з’яўляецца чэмпіёнкай свету па «bellydance» 2012 года.

У час конкурсу пра Аляксандру пісалі мясцовыя газеты, як пра адну з фаварытак. Пасля конкурсу ў дзяўчыны з’явіліся цікавыя прапановы працы, якія гродзенка гатова разгледзець. У маі Аляксандра перадасць тытул «Міс Гродна» і паедзе за мяжу. Куды, прыгажуня пакуль не хоча гаварыць.

«Гэты конкурс многае даў зразумець. Цяпер нават неяк шкада, што ўсё скончылася. Самае галоўнае, што ў мяне з’явіўся бясцэнны вопыт, добрыя ўспаміны і сябры з розных краін».


Падзяліцца
Меткі: замежжа

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025