Фота: Аляксандра Шчыглінская, catholic.by
Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведае Гродна 4−6 сакавіка. Гэта будзе яго першы візіт у Гродзенскую дыяцэзію. Запланаваны сустрэчы з вернікамі, семінарыстамі, студэнтамі-іншаземцамі з Афрыкі і Азіі, а таксама з уладамі горада, паведаміў прэс-сакратар Гродзенскай курыі кс. Юрый Марціновіч.
Арцыбіскуп Габар Пінтэр наведае парафіі, дзе зараз ідзе будаўніцтва касцёлаў. Таксама для яго запланавана экскурсія па горадзе.
Візіт пачнецца з афіцыйнага прывітання нунцыя ля катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя 4 сакавіка ў 11.45. У 12.00 нунцый будзе служыць імшу з нагоды ўрачыстасці св. Казіміра — апекуна Гродзенскай дыяцэзіі.
5 сакавіка нунцый наведае парафіі ў Вішняўцы і на Дзевятоўцы, а таксама сустрэнецца са студэнтамі-католікамі з Афрыкі і Азіі ды з удзельнікамі розны каталіцкіх супольнасцей горада — душпастырствамі студэнтаў, выкладчыкаў, лекараў, членамі ордэнаў свецкіх і іншымі.
Сёлета прыпадае 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам. Дамова падпісана 11 лістапада 1992 года ў Мінску. У гэты дзень папа Ян Павел ІІ выдаў Апостальскую грамату «Quantam tandem» аб заснаванні Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі і яе адкрыцці.
Нунцый з’яўляецца пастаянным дыпламатычным прадстаўніком Папы Рымскага ў дзяржавах, з якімі Ватыкан падтрымлівае афіцыйныя дыпламатычныя адносіны. У наш час гэтыя функцыі адпавядаюць Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…