«Насустрач вясне» гродзенцаў запрашаюць даехаць на масленічным экспрэсе (+праграма і схема свята)

Масленічныя гулянні пройдуць у Гродне 25 лютага. Свята, прысвечанае правадам зімы і сустрэчы вясны адбудзецца ў лесапаркавай зоне Пышкі, паведамляе Белта. У 11.00 да асноўнага месцы гулянняў па сцежцы здароўя кранецца «Масленічны экспрэс» з блазнамі, пудзілам і іншымі ўдзельнікамі свята. У суправаджэнні вясёлых песень і забаў ён прыбудзе да галоўнай сцэны, дзе адбудзецца спектакль з удзелам роставых лялек, артыстаў і творчых калектываў горада.

Асаблівасцю сёлетніх народных гулянняў стануць квэст-гульні. У адной з іх удзельнікам прапануюць адправіцца за блінамі, выканаўшы па дарозе розныя заданні. Самыя маленькія змогуць пабываць у гасцях у зімовай казкі на алеі «Дзіцячага гарадка», іх бацькам будзе цікава наведаць тэматычныя пляцоўкі рыцарскіх традыцый і баявых мастацтваў гродзенскіх клубаў «Арыдан» і «Кром», зазірнуць на музычную або танцавальную пляцоўкі, дзе выступяць моладзевыя творчыя калектывы горада.

Арганізатары падрыхтуюць гасцям конкурсы і забавы ўздоўж усёй «Сцежкі здароўя» — смешныя і спартыўныя. Па традыцыі будзе працаваць кірмаш з блінамі, салдацкай кашай і гарачай гарбатай. Адразу пасля абеду ля галоўнай сцэны абвесцяць вынікі конкурсаў і правядуць традыцыйны «масленічны» флэшмоб: запусцяць у неба жураўля і спаляць пудзіла Зімы.

Падрабязная праграма і схема свята дамапогуць спланаваць час і перамяшчэнні, каб не прапусціць ніводнага цікавага моманту свята.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024