Азербайджан вывучыць магчымасці арганізаваць разліў вінагарэлачнага матэрыялу ў Гродзенскай вобласці. Тэма абмяркоўвалася 22 лютага ў час сустрэчы старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Латыфам Гандзілавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасол прыбыў у Гродзенскую вобласць для абмеркавання магчымых напрамкаў для эканамічнага супрацоўніцтва рэгіёну з Азербайджанам. «З найбольш актуальных напрамкаў - пытанні паставак тытунёвай сыравіны для фабрыкі „Нёман“. У бліжэйшыя дні перамовы ў гэтым кірунку адбудуцца з удзелам прадстаўнікоў Мінэканомікі. Таксама мы маем намер вывучыць пытанне арганізацыі разліву вінагарэлачных матэрыялаў з Азербайджана на прадпрыемствах рэгіёну. Цікавыя іншыя праекты ў перапрацоўчай галіне», — паведаміў Латыф Гандзілаў.
Уладзімір Краўцоў адзначыў, што з Азербайджанам у Гродзенскай вобласці склаліся вельмі добрыя ўзаемаадносіны ў цэлым, яны адбіваюцца і на эканоміцы.
Прадукцыю ў гэтую краіну пастаўляюць многія прадпрыемствы рэгіёну, ёсць гандлёвы дом у Баку. На думку губернатара, перспектыўна і ўзаемавыгадна для бакоў развіццё паставак мяса-малочнай прадукцыі і тавараў дрэваапрацоўкі: беларускую пліту і мэблю прадстаўнікі Азербайджана закупляюць для продажу як на ўнутраным рынку, так і ў суседнія краіны.
Актыўна працуе з Азербайджанам ГТФ «Нёман». Што тычыцца арганізацыі разліву азербайджанскага віна і каньякоў у Беларусі, то ідэю магчыма рэалізаваць рознымі спосабамі: на шклозаводзе ў Гродне вырабляюць прыдатную тару, разліў прадукцыі можна арганізаваць на лікёрагарэлачных заводах у Гродне альбо Дзятлаве.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў турызме і культурнай сферы, інвестыцыйнае супрацоўніцтва.
Тавараабарот Гродзенскай вобласці з Азербайджанам за 2016 год склаў $ 5,2 млн (96,4% да папярэдняга году). Больш за $ 4 млн прыпадае на экспарт тавараў. Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі сталі драўняна-кудзелістыя і драўняна-стружкавыя пліты, сталовы і кухонны посуд, этылавы спірт, мэбля і яе часткі, каўбасы і прадукцыя з мяса, сметанковае масла, бульба, краны, клапаны і вентылі. Імпартавалася толькі тытунёвая сыравіна. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці працуюць шэсць арганізацый з удзелам азербайджанскага капіталу, пераважна яны прадстаўляюць сферу паслуг і рэстаранны бізнес.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…