Як змяняўся Гродна і як выглядалі яго жыхары, чым займаліся і дзе любілі фатаграфавацца ў канцы XIX i пачатку XX ст., можна ўбачыць на выставе фатаграфій «Гродна. Позiрк у мінулае». Яна адкрылася ў аўторак 21 лютага ў аддзеле перыядычных выданняў абласной бібліятэкі імя Карскага (Новы замак). Унікальныя фатаграфіі з прыватных калекцый у бібліятэку перадалі краязнаўцы і гісторыкі Алесь Гостеў і Аляксандр Сявенка.
Большая частка выставы з’яўляецца віртуальнай і знаходзіцца ў архіве Гродзенскай бібліятэкі. Там жа захоўваюцца здымкі гродзенскага калекцыянера і краязнаўцы Віктара Саяпіна, які нядаўна пайшоў з жыцця.
На выставе, акрамя фотаздымкаў, прадстаўлены і кнігі, прысвечаныя фота і фотасправе.
Большую частку выставы ў бібліятэцы прадстаўляе Аляксандр Сявенка. Акрамя старых кніг і дакументаў ён ужо шмат гадоў збірае і фотаздымки. У яго калекцыі шмат унікальных здымкаў Гродна і гродзенцаў. Некаторыя здымкі з калекцыі ён прадастаўляе для выдання кніг.
«Калекцыянаваць фатаграфіі я пачаў яшчэ ў дзяцінстве. У чацвёртым класе я захапіўся фота сур’ёзна і тады звярнуў увагу, што з дапамогай старых здымкаў можна шмат чаму навучыцца: як размяшчаюцца людзі, які павінен быць фон і іншае. Ужо тады я разумеў, што ў нас у горадзе працавалі сапраўдныя майстры фатаграфій і браў з іх прыклад. З часам навучыўся разумець фатаграфіі і цяпер пры поглядзе на даваенны здымак магу адгадаць месца і салон дзе фатаграфаваліся», — сказаў гісторык на адкрыццi выставы.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…