Будаўнікі ўжо паставілі агароджу і пачынаюць вызваляць ад смецця нежылы будынак па вуліцы Калючынскай 23. Плануецца, што пасля рэканструкцыі там адкрыецца чатырохзоркавая гасцініца з рэстаранам і фізкультурна-аздараўленчым комплексам. Інвестар — вядомы бізнесмэн Станіслаў Сямашка, уласнік аднайменнай гасцініцы ў Гродне і вілы ў Чарнагорыі.
Пачаткова планавалася, што нежылы будынак будзе рэканструяваны пад гандлёвы цэнтр, але пасля канцэпцыя змянілася. На першым паверсе размесціцца рэстаран, у падвале будзе фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Каля гасцінiцы з’явіцца стаянка.
Згодна з праектам у будынку нічога не будуць зносіць.
Пабудаваны пасля пажару 1885 г. дом па Калючынскай 23 быў адным з найбольшых будынкаў тагачаснага Гродна. У ім размяшчаліся розныя навучальныя яўрэйскiя ўстановы. Адсюль пайшлі і будучыя рабіны Тэль-Авіва і Ізраіля Амiель і Унтерман. Гэты дом быў адным з галоўных будынкаў, што ўтваралі пачатак вуліцы Калючынскай, што цягнулася ад Савецкай плошчы.
У савецкi час у доме размяшчаўся інтэрнат, а з часам будынак прызналі непрыдатным для жыцця.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…