Гродзенскі эканамічны суд задаволіў пазоў гарадскога пракурора аб канфіскацыі ў прыватных уласнікаў комплексу будынкаў старога піўзавода і перадачы іх у камунальную ўласнасць Гродна, паведамілі ў Генпракуратуры.
Падставай для звароту пракуратуры ў суд былі вынікі праверкі. Яны дазволілі высветліць, што піўзавод, які ўнесены з спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, знаходзіцца ў нездавальняючым стане, хаця ў 2009 годзе, калі быў складзены пашпарт аб’екта, стан быў лепшым. Прыватныя ўласнікі ТАА «ЖаВаС-Інвест» і СТАА «Экапрамэнерга» не выканалі сваіх абавязальніцтваў.
СТАА «Экапрамэнерга» набыло піўзавод у 2010 годзе. Удзельнікі здзелкі падпісалі дадатковае пагадненне да дамовы, згодна з якім пакупнік узяў на сябе абавязак уцягнуць набытую маёмасць у гаспадарчы абарот цягам трох гадоў, упарадкаваць тэрыторыі і пабудаваць паркоўкі цягам двух гадоў, падпісаць ахоўныя абавязальніцтвы.
Уласніку забаронена было перадаваць права ўласнасці на маёмасць без узгаднення з аблвыканкамам. Але ў 2014 без такога ўзгаднення «Экапрамэнерга» прадало завод «ЖаВаС-Інвест». Паводле дамовы ў новага ўласніка ўжо не было абавязкаў па ўвядзенні аб’екту ў гаспадарчую дзейнасць.
Паколькі гэта пагражала захаванасці помніка архітэктуры, пракуратура ініцыявала разарванне гэтых дамоў і вяртанне аб’екта ва ўласнасць горада.
Рашэнне суда ўступіла ў сілу.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…