У Гродне ў лёгкаатлетычным манежы ЦСК «Нёман» з 17 па 19 лютага прайшоў VII адкрыты гарадскі турнір па фехтаванні «Залатыя клінкі Гродна». Акрамя гаспадароў спаборніцтваў скрыжаваць шпагі прыехалі юнакі і дзяўчаты з розных гарадоў Беларусі, Расіі і Літвы.
Усяго за два дні на турніры выступіла каля 180 чалавек. Спаборнічалі яны ў трох дысцыплінах: шабля, рапіра і шпага.
«Мы адзіны горад Беларусі, дзе займаюцца дзіцячым фехтаваннем, таму ў нас на спаборніцтвах і так шмат удзельнікаў. Аб значнасці гродзенскага турніру гаворыць і пастаянны ўдзел спартсменаў з Літвы і Расіі. Зараз у нас прайшоў турнір для малодшых „Залатыя клінкі Гродна“, а для старэйшых будзе ў траўні турнір імя заслужанага трэнера Беларусі Чарнышэвіча, там ужо з’едуцца больш вопытныя спартсмены», — распавёў галоўны суддзя спаборнiцтв Вячаслаў Коўш.
Спаборніцтвы ў Гродне для многіх фехтавальшчыкаў становяцца стартам на шляху ў вялікі спорт. Хтосьці са спартсменаў пасля Гродна едзе на сур’ёзныя міжнародныя чэмпіянаты. Для добрай падрыхтоўкі менавіта на захад Беларусі едуць спартсмены з Волагды.
«Гэта не першы наш прыезд, мы ўжо з Гродна добра знаёмыя. Едзем, бо ведаем, што тут турнір праходзіць на добрым узроўні, яго арганізоўвае чалавек з вядомым імем. Гэтыя спаборнiцтвы для мяне і маіх спартсменаў з’яўляюцца прыступкай для выхаду ў вялікі фехтавальны турнір. Мае хлопцы пасля Гродна ездзяць на чэмпіянаты Еўропы і свету», — распавёў трэнер каманды з Расіі Зміцер Чуркін.
Варта адзначыць, што ў Гродне фехтаваннем займаюцца ў ЦСК «Нёман», а таксама на базе сярэдніх школ № 22, № 28 і № 34. Займаюцца дзеці гэтым відам спорту бясплатна. А вось ужо экіпіроўка каштуе немалых грошай.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…