Горад

Незадаволеныя гродзенцы выйшлі на мітынг супраць падатку на дармаедства

Больш за сотню гродзенцаў выйшлі ў нядзелю 19 лютага на акцыю пратэсту супраць падатку на дармаедства. Хоць мітынг на плошчы Савецкай не быў санкцыянаваны гарадскімі ўладамі, людзі ўсё роўна прыйшлі выказаць сваю незадаволенасць. Прыйшлі на акцыю пратэста гродзенцы розных узростаў.

На плошчы мітынгоўцы абмяркоўвалі дэкрэт № 3, так і падпісваліся супраць яго. Шмат хто быў незадаволеныя тым, што нідзе не было інфармацыі пра мітынг ў горадзе. Многія трапілі на плошчу цалкам выпадкова.

[irp posts="12 501″ name="Відэа: У Гродне прайшла акцыя супраць дэкрэта аб дармаедах""]

У выніку пасля невялікага мітынгу на плошчы, які ўзначалілі прадстаўнікі апазіцыі, пратэстоўцы прайшлі па вуліцы Савецкай да аблвыканкама, дзе планавалі перадаць подпісы за адмену дэкрэта № 3. Але ў аблвыканкаме дзверы людзям не адкрылі. У выніку перадаць подпісы незадаволеныя гродзенцы плануюць у іншы раз, напэўна гэта будзе 15 сакавіка.

Уся акцыя пратэсту ў Гродне прайшла без затрыманняў, але пры гэтым пад пільным наглядам міліцыянтаў у цывільным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025