Больш за сотню гродзенцаў выйшлі ў нядзелю 19 лютага на акцыю пратэсту супраць падатку на дармаедства. Хоць мітынг на плошчы Савецкай не быў санкцыянаваны гарадскімі ўладамі, людзі ўсё роўна прыйшлі выказаць сваю незадаволенасць. Прыйшлі на акцыю пратэста гродзенцы розных узростаў.
На плошчы мітынгоўцы абмяркоўвалі дэкрэт № 3, так і падпісваліся супраць яго. Шмат хто быў незадаволеныя тым, што нідзе не было інфармацыі пра мітынг ў горадзе. Многія трапілі на плошчу цалкам выпадкова.
[irp posts="12 501″ name="Відэа: У Гродне прайшла акцыя супраць дэкрэта аб дармаедах""]
У выніку пасля невялікага мітынгу на плошчы, які ўзначалілі прадстаўнікі апазіцыі, пратэстоўцы прайшлі па вуліцы Савецкай да аблвыканкама, дзе планавалі перадаць подпісы за адмену дэкрэта № 3. Але ў аблвыканкаме дзверы людзям не адкрылі. У выніку перадаць подпісы незадаволеныя гродзенцы плануюць у іншы раз, напэўна гэта будзе 15 сакавіка.
Уся акцыя пратэсту ў Гродне прайшла без затрыманняў, але пры гэтым пад пільным наглядам міліцыянтаў у цывільным.